Азаранка страчвае тытул першай ракеткі свету

У абноўленым рэйтынгу WTA Уільямс зойме першае месца, якое забяспечыла сабе выхадам у паўфінал турніру ў Досе. У чвэрцьфінале яна перамагла чэшку Петру Квітаву. У паўфінале яе чакае паядынак з расіянкай Марыяй Шарапавай.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая ў гэтыя выхадныя яшчэ выступае ў тытуле першай ракеткі свету, сёння згуляе з полькай Агнэшкай Радванскай. У выпадку перамогі яна выйдзе ў фінал і ў нядзелю будзе гуляць або з Марыяй Шарапавай, або з Серэнай Уільямс.

Дарэчы, Уільямс стане самай узроставай тэнісісткай №1 у свеце. 18 лютага ёй будзе 31 год, 4 месяцы і 24 дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі