Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал выніковага турніра WTA ў Стамбуле

Гэта другая перамога Азаранкі на турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (раней Віка таксама ўпэўнена выйграла ў аўстралійкі Саманты Стосур — 6:2. 6:2) і яна датэрмінова выйшла ў паўфінал. У "белай" групе яе яшчэ чакае матч з францужанкай Марыён Барталі, якая замяніла расіянку Марыю Шарапаву, што знялася з турніра праз траўму.

Вікторыя Азаранка пасля матчу заявіла, што на сённяшняй гульні зрабіла стаўку на надзейны прыём чужой падачы і на ўпэўненасць сваёй падачы. Яна будзе гуляць матч за матчам і дзень за днём, і не будзе загадваць на будучыню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі