Вікторыя Азаранка абыйшла ў рэйтынгу першую ракетку свету

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал Australian open. У чвэрцьфінале яна абыграла польку Агнешку Радваньску з лікам 6:7, 6:0, 6:2. У паўфінальным паядынку беларуска сустрэнецца з бельгійкай Кім Клейстэрс.

"Я вельмі радая гэтай перамозе, — кажа Азаранка. — ...Я вельмі вырасла як гулец за апошні час, асабліва ў псіхалагічным плане... Кім Клейстэрс вялікая чэмпіёнка. Яна ведае, як дзейнічаць у розных сітуацыях і праводзіць важныя матчы. Але паглядзім, што адбудзецца".

На дадзены момант Азаранка ўжо абыйшла ў рэйтынгу Вазняцкі. Таксама добрыя шанцы стаць першай ракеткай свету маюць Петра Квітава з Чэхіі і расіянка Марыя Шарапава — у выпадку перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Абноўлены афіцыйны рэйтынг з'явіцца ў панядзелак, пасля заканчэння Australian open.

Фота — gettyimages.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі