22-гадовая Вікторыя Азаранка стала першай ракеткай свету!(ФОТА+ВІДЭА)

Беларуская тэнісістка такім чынам бліскуча дэбютавала ў фінале турніраў “Вялікага шлема”. Яе саперніца Марыя Шарапава, расійская тэнісістка беларускага паходжання, выйгравала турніры “Вялікага шлему” тройчы і мела болей досведу, аднак не здолела супрацьстаяць напору Азаранкі. Матч працягваўся 1 гадзіну 22 хвіліны.

З перамогай Азаранку павіншаваў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА. Ён назваў яе "гонарам нацыі" і паведаміў пра ўзнагароджанне ордэнам Айчыны 3-й ступені.

Вікторыя Азаранка нарадзілася 31 ліпеня 1989 года ў Мінску. Займацца тэнісам пачала ў 7 гадоў, удасканальвала майстэрства ў Іспаніі і ЗША. Свой першы турнір сярод тэнісістак да 18 гадоў выйграла ў 2003 годзе. З 2004-га выступала ў юніёрскіх турнірах "Вялікага шлему". У 2005-м прызнаецца найлепшай маладой тэнісісткай года. У дарослых спаборніцтвах дэбютавала ў 2003 годзе, праз тры гады яна ўжо ў першай сотні. У 2009 годзе Вікторыя ўпершыню ўваходзіць у дзесятку найлепшых тэнісістак свету. Летась беларуска замацавалася на трэцім радку рэйтынга WTA. Сёлета яна правяла 12 паядынкаў і ва ўсіх атрымала перамогі. 30 студзеня 2012 года Вікторыя Азаранка афіцыйна будзе названая першай ракеткай свету. 

Фота — Reuters, sapronov-tennis.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі