Віктар Івашкевіч шукае арганізатараў для “Чарнобыльскага шляху”

Віктар Івашкевіч: “Я планую задаць гэта пытанне: “Чарнобыльскі шлях плануе хто рабіць ці не?” У прынцыпе, на “Чарнобыльскі шлях” звычайна давалі дазвол. І было б добра паспрабаваць зрабіць так, каб людзі маглі яшчэ раз сабрацца публічна — такім жа чынам, як на 25 сакавіка, толькі ўжо з меншым страхам, пабачыўшы, што не б’юць, не ганяюць”.

Івашкевіч адзначае, што для падрыхтоўкі такога мерапрыемства неабходна стварыць аргкамітэт, куды ўводуць актыўныя і дасведчаныя людзі. Ці знойдуцца такія пасля правядзення Дня Волі, палітык пакуль прадказваць не бярэцца.

Нагадаем, што арганізатары мерапрыемства 25 сакавіка ў Мінску мусяць сплаціць праваахоўным органам і іншым дзяржаўным структурам каля 12 мільёнаў рублёў — за прадастаўленыя паслугі. Такіх грошай у аргкамітэта Дня Волі няма, і каб за ўсё разлічыцца, яны мусяць прасіць дапамогі ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі