Вайцюшкевіч выдае "Ваячка"

Зміцер Вайшюшкевіч выдае альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. У дыск увойдуць 13 трэкаў, над якімі музыка працаваў цягам шасці гадоў.

“Самы доўгі даўгабуд у маім жыцці, — смяецца Вайцюшкевіч і дадае. —  Альбом пра стан чалавека, які любіць, які пакутуе, які ведае, што памрэ. Напэўна так, таму што Ваячак — постаць і не надта складаная, але паэзія геніяльная і вобразы яго цікавыя. Ён вельмі шмат звяртаецца да смерці, да эротыкі… Такія пагранічныя гісторыі”.


Паэзія Рафала Ваячка ў альбоме Вайцюшкевіча загучыць у перакладах Андрэя Хадановіча і Вальжыны Морт. Над вокладкай дыску працуе вакаліст беластоцкага гурта Zero-85 Юры Асеньнік. Вокладка, кажа Зміцер, павінна быць лёгкай і паўпразрыстай, а здымкі для яе былі зробленыя ў калідорах псіхічнай лякарні ў Беластоку. Альбом будзе называцца “Ваячак” ці “Габрэйка” — па першай песні — музыка пакуль вырашае. Рэліз пласцінкі запланаваны на другую палову кастрычніка.

Фота: www.another.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі