Ваўкавыскі райвыканкам загадам ладзіць падпіску на дзяржвыданні (фота)

У ім змешчаны загад забяспечыць падпіску на шэраг дзяржаўных выданняў на 1 квартал 2012 года, інфармуе прэс-служба БАЖ.

Пасланне адрасавана "кіраўніку" і выглядае на тыповую разнарадку кіраўнікам мясцовых прадпрыемстваў. Пра зробленую працу трэба падаць справаздачу ў аддзел ідэалагічнай працы Ваўкавыскага райвыканкама да 24 снежня 2011 года.

У спісе выданняў фігуруюць "Советская Белоруссия", "Рэспубліка", "7 дней", "Гродзенская праўда", "Звязда", "Народная газета", "Белорусская нива", "Знамя Юности", раёнка "Наш час" і часопіс "Планета".

Нагадаем, што днямі міністр інфармацыі казаў аб росце самаакупнасці дзяржаўнай прэсы і абяцаў ёй бюджэтную падтрымку ў 2012 годзе.

Фота: БАЖ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі