Васілевіч: за малую нараджальнасць і вялікую злачыннасць караць чыноўнікаў!

Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў былы генпракурор краіны, загадчык кафедры канстытуцыйнага права БДУ Рыгор Васілевіч:

130304_vasilevicznaradzalnasc.mp3

“Пытацца з іх трэба за гэтыя паказчыкі! Людзі прыязджаюць у гэтыя рэгіёны ці наадварот — з’язджаюць, працягласць жыцця тут павялічваецца ці змяншаецца, нараджальнасць павялічваецца альбо — не. А калі прыцягнулі да адказнасці нейкага чалавека, накіравалі яго ў калонію — няхай гэты рэгіён са свайго бюджэту плаціць за ўтрыманне гэтай асобы!”


Калі пастаянна з чыноўнікаў пытаць пра гэтыя паказчыкі, то яны будуць старацца неяк сітуацыю выправіць. Вось толькі як караць тых кіраўнікоў, у якіх не будзе зменаў па паказчыках нараджальнасці ці працягласці жыцця, былы генпракурор не ўдакладняе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі