Васільеў: Магчыма, я стану першым маладафронтаўцам-міліцыянтам
Маладафронтавец яшчэ не вырашыў, ці прымаць яму міліцэйскае запрашэнне.
Нагадаем, што Раману Васільеву жодзінская міліцыя прапанавала паступіць у яе шэрагі на вакантныя "шараговыя ці кіруючыя пасады". У гутарцы з Еўрарадыё маладафронтавец паведаміў, што збіраецца днямі пазваніць у міліцыю:
Васільеў: "Я думаю яшчэ. Пакуль што схіляюся да таго, каб не ісці... Вось званіць збіраўся ім на днях. Паразмаўляю спачатку — потым буду нешта вырашаць".
Па словах Васільева, у міліцыі пакуль што няма ніводнага маладафронтаўца. Магчыма, смяецца хлопец, ён стане першым.
Дарэчы, Васільеў неаднаразова атрымліваў адміністрацыйны арышт. У прыватнасці, за спробу абліць валяр'янкай помнік Леніну ў Мінску. Таму ён не выключае, што міліцыянты проста наблыталі са сваім запрашэннем.
Фота — svaboda.org