Валюта на вучобу за мяжой — не праблема, але з ЕГУ могуць узнікнуць пытанні

Ці для ўсіх захаваецца магчымасць купіць валюту на аплату адукацыі пасля выказвання Лукашэнкі пра вучобу з мэтай папаўнення 5 калоны?

Аўтар: Віталь Ругайн 02.08.2011 11:06

110801 Rugain Valuta.mp3

 

Кіраўнік Беларусі на сустрэчы з новай старшынёй Нацбанка Надзеяй Ермаковай закрануў пытанне продажу валюты на аплату замежнай адукацыі.


"Мы дамаўляліся аб тым, што Ашчадны банк, цяпер ужо і іншыя, гэтую функцыю на сябе бяруць, забяспечаць продаж валюты насельніцтву пад неабходныя патрэбы: хвароба, вучоба. І тое — вучоба з якой мэтай, у інтарэсах дзяржавы або для папаўнення пятай калоны, як у нас некаторыя вучацца за мяжой. Гэта дзяржаўная паслуга, і яна павінна аказвацца ў інтарэсах дзяржавы".


У гэтым многія пачулі забарону на продаж валюты для студэнтаў беларускага універсітэта ў Вільні — ЕГУ, які раней працаваў у Мінску, але быў закрыты і вымушаны пераехаць за мяжу.


У "Беларусбанку" Еўрарадыё запэўнілі, што валюту без чаргі прададуць на аплату адукацыі ў любой краіне і ў любым універсітэце. Для гэтага патрэбная копія дамовы з навучальнай установай, даведка з коштам аплаты і даведка аб тым, што з'яўляешся студэнтам.


"За навучанне мы пералічваем безнаяўным шляхам, — распавядаюць у банку. — Гэта каштуе 14 долараў плюс 19500 рублёў за складанне плацежнага даручэння. На пражыванне даем наяўнымі. Вы прыходзіце, пішаце заяву, прад'яўляеце неабходныя дакументы, і на працягу 4-5 дзён вам даюць адказ. На адукацыю пытанні вырашаюцца станоўча, бо ёсць палажэнне, што грошы трэба даваць толькі на вучобу і лячэнне за мяжой".


Таму ў якой бы краіне ні навучаўся студэнт, валюту на аплату вучобы купіць зможа, запэўніваюць у банку. Праўда, “калі гэта ЕГУ, то могуць узнікнуць пытанні”, выказала ўласнае меркаванне суразмоўца Еўрарадыё.


Праверыць гэта можна толькі вопытным шляхам, бо канкрэтных крытэрыяў няма. Пакуль былі толькі адзінкавыя адмовы, з прычыны адсутнасці неабходных дакументаў. Дарэчы, па валюту на лячэнне і вучобу ў "Беларусбанк" ужо звярнуліся больш за 5 тысяч чалавек, якім банк прадаў 4,5 мільёны долараў.


Цяпер такую магчымасць маюць яшчэ 4 банкі. Так, у “Альфа-банку” адказ даюць на працягу 30 банкаўскіх дзён, там, як і ў іншых, яшчэ толькі пачалі прымаць заявы.


У ЕГУ аплату па некаторых спецыяльнасцях сёлета зноў павысілі. Адны праграмы каштуюць 600 еўра за год, як і раней, а больш папулярныя — 750. Але студэнтам з улікам беларускай сітуацыі далі магчымасць адтэрміновак і растэрміновак аплаты.


"ЕГУ у сваю чаргу спрабуе дапамагчы з вырашэннем гэтага пытання, і мы прапанавалі такую схему: студэнты атрымалі магчымасць плаціць не ўсю суму адразу, а разбіць яе на некалькі этапаў", — распавяла прэс-сакратар ЕГУ Таццяна Рудзінскене.


Цяпер аплаціць можна адным плацяжом за семестр ці выплачваць часткамі на працягу 5 месяцаў. Тыя, хто мае цяжкасці, могуць разлічваць на адтэрміноўку аплаты на семестр. Пакуль невядома, ці шмат студэнтаў скарысталіся магчымасцю набыць валюту, але апошні часам многія просяць даведкі аб сярэднім пражытковым мінімуме ў Літве.


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Цяпер пошукавы сэрвіс абапіраецца на семантычную тэхналогію Knowledge Graph.

У гэты дзень па ўсім свеце праводзяцца акцыі па абароне правоў чалавека, супраць гвалту ў дачыненні людзей з іншай сэксуальнай арыентацыяй.

Яго сябры збіраліся сабрацца ў бліжэйшыя выхадныя на адной з базаў адпачынку пад Мінскам.

Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.