Вада ў мінскіх фантанах бяспечная для здароўя людзей

Нагадаем, што ўчора партал TUT.BY распаўсюдзіў інфармацыю, што вада ў сталічных фантанах заражаная небяспечнымі для жыцця чалавека бактэрыямі.

Як паведаміла эксперт у каментары БЕЛТА, фантаны ўвогуле не мусяць выкарыстоўвацца для купання, а тым больш для піцця. Таму санітарнае заканадаўства не рэгулюе ваду з фантанаў. Тым не менш, Амвросьева падкрэсліла, што ў пробах вады з мінскіх фантанаў не выявілі хваробатворныя вірусы і бактэрыі. Іх утрыманне укладаецца ў нарматыў, вызначаны для павярхоўных вадаёмаў, кажа спецыяліст.

Нагадаем, што купанне ў фантане пагражае штрафам ад 100 да 300 тысяч рублёў. А здароўю, кажуць спецыялісты, фантанная вада не шкодзіць.

Фота — belarus.nemiga.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі