Ва Украіне патрабуюць прызнаць Лукашэнку персонай нон-грата

Як паведамляе gazeta.ua, нагодай для яе стала адмова МУС Беларусі пачынаць крымінальную справу па факце збіцця актывістак руху Femen.

Удзельнікі акцыі расцэньваюць такую пазіцыю беларускай улады як спробу схаваць злачынства. Прадстаўнік "Чорнага камітэта" Багдан Ціцкі адзначыў, што ні ўкраінская ўлада, ні грамадскасць не стала на абарону дзяўчат. Таму ўдзельнікі акцыі лічаць, што яны вымушаныя заступіцца за правы суайчыннікаў і абвясціць Лукашэнку персонай нон-грата ва Украіне.

Пасля гэтага актывісты аблілі снегавіка, які сімвалізаваў кіраўніка Беларусі, зялёнкай і адрэзалі яго валасы з нітак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі