Ус хоча зарэгістраваць групу ў 300 чалавек

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік гэтай ініцыятыўнай групы, экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус. Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", група ўжо сфармаваная, адбыўся сход, і далей яна будзе дзейнічаць у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Група прапануе такія змены. Прадстаўнікі кандыдатаў у прэзідэнты і дэпутаты павінны атрымаць права ўключаць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Павінен быць асобны падлік галасоў па кожным кандыдаце, бюлетэні павінны раскладацца па асобных стосах, а перад гэтым паказвацца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам. Сябры камісій ад кандыдатаў маюць права паставіць на зваротным баку бюлетэня свае подпісы, каб улады не маглі ўкідаць у скрыні дадатковыя бюлетэні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі