Упершыню ў абвестцы на тэндар абмяжоўваецца кошт аўтамабіля 25 тыс. еўра

Пакупніком службовага аўтамабіля з'яўляецца Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Цікава, што назва аўтамабіля не пазначана, але ён мусіць быць 2013 года выпуска. Наконт цаны паведамляецца: "Не вышэй 25000 еўра па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату заключэння дамовы".

Нагадаем, 12 сакавіка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка забараніў купляць службовыя аўто даражэй за 25 тысяч еўра. Указ набудзе моц праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання, але, як бачым, яго ўжо пачалі выконваць.

Еўрарадыё неаднаразова распавядала некалькі гучных гісторый, калі чыноўнікі ў розных раёнах куплялі дарагія службовыя аўто.

Фота — orbitnetwork.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі