Уладзімір Сямашка: беларусы будуць аплочваць электраэнэргію на 100%

Па яго словах, якія пераказвае interfax.by, урад ставіць задачу, каб да канца 2016 года насельніцтва аплочвала электраэнэргію па сабекошце, як і прадпрыемствы. Сямашка паведаміў, што цяпер грамадзяне краіны аплочваюць каля 40% кошту на электраэнергію, 17% — цяпла і амаль 30% — прыроднага газу.

Раней ва ўрадзе Беларусі заяўлялі, што субсідыі на электраэнэргію пачнуць скарачаць з 2013 года. Потым гэты тэрмін быў перанесены на 2014 год  у сувязі з леташнім фінансавым крызісам. На цяперашні час гэты тэрмін канчаткова так і не вызначаны.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі