Украінскія памежнікі канфіскавалі ў беларуса 200 старадаўніх манет

Як паведамляе сайт ua.for-ua.com, мужчына выязджаў з тэрыторыі Украіны праз пункт пропуску "Славуціч". У памежнікаў узнікла падазрэнне, што 36-гадовы кіроўца можа перавозіць забароненыя прадметы. Менавіта таму яго аўтамабіль вырашылі агледзець больш уважліва.

Падчас праверкі памежнікі з мытнікамі і знайшлі старадаўнія манеты канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя. Знаходку адправілі на экспертызу, каб выявіць яе культурную каштоўнасць.

Фота — forumancientcoins.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі