Украінцы чакаюць "канец свету" і закупляюць соль ды запалкі

Прычым, закупкі прадуктаў робяць і пенсіянеры, і маладыя людзі.

Эксперты кажуць, што людзі скептычна ставяцца да чарговага "канца свету", нібыта, прызначанага на 21 снежня, аднак спрацоўвае эфект самазахавання — на ўсялякі выпадак робяцца запасы.

Як адзначае тэлеканал СТВ, адначасова ў Луганску ёсць дастаткова шмат жадаючых зарэгістраваць менавіта ў пятніцу 21 снежня шлюб.

Нагадаем, што на мінулым тыдні з заявай выступіла NASA: 21 снежня канца свету не будзе. Спецыялісты з амерыканскага касмічнага агенцтва запэўніваюць, што навукоўцы не бачаць прыкметаў набліжэння Апакаліпсіса.

“Які канец свету? У Беларусі складзеныя планы на 2013-ы год!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі