Удзельнічаць у выбарах-2015 Мілінкевіч згодны толькі ў якасці “адзінага”

Калі адзіны кандыдат адабраны не будзе, то, лічыць лідар руху “За свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч, лепш выбары байкатаваць. Пра гэта палітык распавёў у размове з Еўрарадыё.
121018_milinkevicz_0.mp3
Аляксандр Мілінкевіч: “Я лічу, што лепш апазіцыі ўвогуле не хадзіць — ужо байкот лепш, які я не люблю, чым хадзіць вось так у “растапырку” па дзевяць кандыдатаў”.

Тым не менш, Мілінкевіч заяўляе, што калі адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў будзе абраны, але гэта будзе не ён, то лідар руху “За свабоду” не супраць працаваць на гэтага палітыка.

Нагадаем, большасць лідараў апазіцыі заявілі аб сваім жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў якасці кандыдатаў. Тым не менш, ужо нібыта распачаліся кансультацыі па падрыхтоўцы да абрання “адзінага”.

На прэзідэнцкіх выбарах-2015 нас ізноў чакае “парад кандыдатаў”?


Някляеў: “Можа, усіх лідараў апазіцыі пасадзіць пад хатні арышт?”

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі