У ЗША адзначаюць 10-ю гадавіну тэрактаў 11 верасня

Там упаў апошні з захопленых самалётаў. У Нью-Ёрку, як гэта адбываецца падчас штогадовых жалобных цырымоній, зачытаюць імёны ўсіх, хто загінуў у Сусветным гандлёвым цэнтры. А таксама тых, хто знаходзіўся самалётах. Усяго ў выніку тэрактаў 11 верасня 2001 года загінула каля трох тысяч чалавек.

У ЗША сёння будуць аб'яўленыя чатыры хвіліны маўчання — у моманты, калі роўна дзесяць гадоў таму самалёты сутыкаліся з будынкамі. Месцы падзеяў наведае прэзідэнт ЗША Барак Абама. Ён прыме ўдзел у адкрыцці мемарыяла, прысвечанага трагедыі 11 верасня 2011 года.

Разам з тым сёння ў ЗША ўведзеныя павышаныя меры бяспекі. Згодна з інфармацыяй спецслужбаў, тэрарысты рыхтуюць некалькі атак ў гадавіну падзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі