У Зэльве журналістам забаранілі пісаць пра паэта Міхася Скоблу

Артыкул павінен быў выйсці ў раённай газеце “Праца”. Міхась Скобла прыязджаў у Зэльву на сустрэчу з настаўнікамі і вучнямі мясцовых школ. Разам з ім у імпрэзе ўдзельнічала спявачка, салістка Белдзяржфілармоніі Таццяна Матафонава.

Такое на Зэльвеншчыне здарылася ўпершыню, не лічачы забароны публікацый і згадак у раёнцы пра паэтку-зямлячку Ларысу Геніюш, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Пра гэта таксама парупіўся ўсё той жа ідэолаг Кулікоў. З яго “добрай” рукі была і знятая мемарыяльная шыльда з хаты ў Зэльве, дзе жыла паэтка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі