У Заслаўі пройдзе свята класічнай музыкі

Мерапрыемства пазнаёміць з творчасцю таленавітага беларускага кампазітара XX стагоддзя Льва Абеліовіча. Яго творы выканаюць калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Акрамя музычных прэм'ер адбудзецца конкурс вучняў дзіцячых музычных школ Мінскай вобласці, сустрэча з доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Вольгай Дадзіёмавай. Таксама адкрыецца мастацкая выстава, паведамляе БелТА.


Завершыць свята вялікі канцэрт папулярнай песні ў выкананні вядомых беларускіх артыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі