У Віцебску затрымалі Аляксандра Кірылава

Як паведаміў Рыжоў у каментары Еўрарадыё, Кірылава затрымалі на біржы працы. Туды актывіст прыйшоў адзначацца, бо ўжо 1,5 года не можа ўладкавацца на працу.

Рыжоў: "Калі ён заходзіў у цэнтр занятасці, ён мне патэлефанаваў, што перад цэнтрам дзяжурыць АМОН. Гэтага раней ніколі не было за паўтара года яго назіранняў. Як толькі ён зайшоў у кабінет да свайго спецыяліста, быў справакаваны скандал. Жанчына запрасіла дырэктара Аляксандра Іванова. Тут жа з'явіліся супрацоўнікі АМОНу, якія дзяжурылі ў гэтай машыне".

Кірылава даставілі ў Кастрычніцкі УУс Віцебску. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго вінавацяць у абразе дзяржслужбоўца на працоўным месцы, непадпарадкаванні і супраціве міліцыянтам.

На думку Рыжова, затрыманне тлумачыцца палітычнымі матывамі. 9 лістапада актывісты партыі прынялі рашэнне звярнуцца да суграмадзян з адкрытым лістом. Яны прапануюць 19 снежня пачаць бестэрміновую палітычную забастоўку і байкатаваць парламенцкія выбары ў 2012 годзе. Гэтыя рашэнні, на думку Рыжова, і сталі падставай для затрымання Кірылава. Сам кіраўнік "Белай Русі" асцерагаецца, што  супраць яго таксама могуць учыніць правакацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі