У Віцебскім заапарку пасялілася зубраня

Аб гэтым БЕЛТА паведаміла дырэктар Віцебскага заасада Ірына Арлова. Сямімесячнае дзіцяня паспяхова пераадолела шматкіламятровы шлях і адразу засялілася ў свой новы дом - вальер плошчай 400 кв.м. Нягледзячы на тое, што зверу няма і года, ён ужо гатовы да самастойнага жыцця і не патрабуе нейкіх асаблівых умоваў па доглядзе.

Імя зубраню пакуль не далі. Дырэктар заапарка спадзяецца, што наведвальнікі дапамогуць назваць новага жыхара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі