У Варшаве збіраюць цацкі для дзяцей Сяргея Каваленкі

Ініцыятарам кампаніі выступіў еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які з’яўляецца апекуном беларускага палітвязня. Акрамя таго цацкі можна пераслаць на адрас Бюро еўрадэпутата: ulica Warszawska 10, 40-006 Katowice.

Партнёры акцыі — Таварыства “Projekt Śląsk”,  партал “Korespondent Wschodni” і Беларускі Дом у Варшаве.

Акцыя працягнецца да 1 чэрвеня — Міжнароднага дня дзяцей.

Нагадаем, актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку ў лютым прыгаварылі да 2 гадоў і 1 месяца калоніі за парушэнне ўмоваў адбыцця "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі