У Варшаве Дзень незалежнасці Польшчы адзначыўся беспарадкамі

Марш арганізавалі правыя рухі Польская моладзь і Нацыянальны радыкальны лагер. У акцыі прыняло ўдзел каля 5 тысяч чалавек. Спачатку акцыя праходзіла як санкцыянаваная, але пасля пачатку беспарадкаў паліцыя забараніла яе.

Удзельнікі маршу спярша сутыкнуліся з антыфашыстамі, а потым пачалася іх бойка з паліцыянтамі. Некалькі праваахоўнікаў атрымалі раненні. Маніфестанты таксама падпалілі аўтамабіль тэлеканала TVN, выгукваючы пры гэтым абразлівыя антысеміцкія лозунгі. Паліцыя вымушаная была ўжыць слезацечны газ і разагнаць удзельнікаў пры дапамозе вадамёта.

У Дзень незалежнасці Польшчы ў Варшаве праходзіць болей за 20 розных вулічных акцый. Марш правых нацыяналістаў — самая масавая з іх.

Фота: Gazeta Wyborcza

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі