Цяпер пошукавы сэрвіс абапіраецца на семантычную тэхналогію Knowledge Graph.
У Варшаве беларусы адсвяткавалі Дзяды (фота)
1 лістапада ў Варшаве прайшло ўшанаванне дня памяці продкаў — Дзяды.
Аўтар: Еўрарадыё 01.11.2011 20:38
Удзельнікі мерапрыемства наведалі магілы выбітных беларусаў на некалькіх варшаўскіх могілках — Павонскіх, Воля, Брудно. Арганізатарам мерапрыемства выступіла "Беларуская Нацыянальная Памяць".
Перад прысутнымі выступіў старшыня БНП Анатоль Міхнавец. Ён расказаў гісторыі жыцця вядомых беларусаў, якія знайшлі спачын на варшаўскіх могілках. Напрыклад на праваслаўных могілках Воля пахаваны прадзед Паўла Севярынца — Міхаіл Будзька.
Упершыню пры святкаванні Дзядоў разам з нацыянальным беларускім сцягам быў выкарыстаны і сцяг "Саюза Беларускай Моладзі". Шмат хто з пахаваных у Варшаве беларусаў належаў да гэтай арганізацыі.
Адзін з іх Ян Жамойцін — беларускі грамадскі дзеяч, літаратар і ветэран нацыянальнага руху, які ў часе вайны кіраваў Наваградскай акруговай арганізацыяй СБМ.
Каля кожнай з магілаў ўдзельнікі запалілі знічы і памаліліся.





- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Хто вызначае правілы гульні Лукашэнкі з Еўрасаюзам?
- Велапрабег памяці Булак-Балаховіча адбыўся ў Варшаве (фота)
- У Варшаве праходзіць ІІІ Кніжны Кірмаш (фота)
- Парад Шумана ў Варшаве прайшоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі (фота)
- У Варшаве адбылася прэзентацыя “Апошняга дыктатара Еўропы” (фота)
- У Варшаве прайшоў канцэрт Паліны Рэспублікі (+ аўдыё)
- Мінсктранс: “Начных аўтобусаў не будзе, бо людзі ноччу мусяць спаць”
8170 BYR
10370 BYR
264 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне