У Варшаве Алесь Лагвінец атрымаў прэмію імя Льва Сапегі (фота)

Перад прысутнымі быў зачытаны зварот прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Падчас выступаў неаднаразова згадвалася імя праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які таксама атрымаў гэтую прэмію. Арганізатары мерапрыемства паабяцалі, што дачакаюцца, калі Бяляцкі апынецца на волі, і абавязкова перададуць яму ўзнагароду.

Пасля ўручэння прэміі перад прысутнымі выступіў сам Алесь Лагвінец. Пачаў ён свой выступ па-польску, аднак на палове прамовы перайшоў на беларускую мову. Палітолаг у сваім выступе засяродзіўся на будучыні Беларусі, якая на яго думку, абавязкова будзе сярод іншых еўрапейскіх краінаў.

Адзначым, што прэмія імя Льва Сапегі даецца за выдатны ўнёсак у фармаванне і развіццё грамадзянскай супольнасці і пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі. Узнагароджаны ёй зможа цягам году займацца навуковай працай у Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі