У Варшаве абмяркоўваюць беларускую прыватызацыю

Гэта адзін з крокаў новай ініцыятывы Еўрасаюза для Беларусі "Еўрапейскі дыялог з беларускім грамадствам для мадэрнізацыі". Гэта першы з серыі семінараў экспертаў, які праводзіцца для падтрымкі гэтай новай ініцыятывы. Чарговыя сустрэчы адбудуцца ў іншых краінах-чальцах ЕС.

Сустрэчы "Дыялогу" пабудаваныя на чатырох платформах: палітычны дыялог і рэформы; справядлівасць і ўнутраная палітыка; эканоміка і грамадскія рэформы з улікам прыватызацыі; гандаль, вольны рынак, дэрэгуляванне эканомікі.

На адкрыцці семінара запрошаныя кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі і еўракамісар па пашырэнні Еўрасаюза і палітыцы суседства Штэфан Фюле.

Еўрарадыё сочыць  за гэтай падзеяй, наш карэспандэнт прысутнічае на семінары. Чакайце падрабязнасці на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.

Фота — n-europe.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі