У Валера Булгакава зноў адабралі кнігі

Яны захоўваліся ў вёсцы Юркавічы Лагойскага раёна. Са словаў Булгакава, там былі кнігі каля дваццаці найменняў, якія выйшлі ў 2000-х. Усе кнігі беларускамоўныя.


Булгакаў паведаміў таксама, што ад 21 верасня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) правяраюць друкарню ў Мінску, дзе выдаецца “Arche”. Адбылося выняцце дакументаў.

Яшчэ раней, 14 верасня, у Гродне, на прэзентацыі новай кнігі з серыі “Arche”, “Саветызацыя Заходняй Беларусі” аўтарства гісторыка Яна Шумскага, супрацоўнікі падатковай інспекцыі зрабілі “кантрольны закуп”.  Пасля гэтага яны сканфіскавалі каля двухсот асобнікаў часопіса і кніг, на якія ў Булгакава не было з сабой накладных. За той эпізод рэдактара аштрафавалі. 

4 кастрычніка Дэпартамент фінансавых расследаванняў арыштаваў рахунак часопіса "Arche" на той падставе, што рэдакцыя не прадставіла запатрабаваныя дакументы ў час, паведамляе “Наша Ніва”.

Валер Булгакаў не выключае магчымасці крымінальнай справы супраць сябе. На яго думку, “гэта аперацыя спецслужбаў супраць нашага творчага асяроддзя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі