У цэнтры Мінску шалёны сабака пакусаў восем чалавек

Бадзяжнага сабаку злавілі і выявілі ў яго вірус шаленства, паведамляюць "Мінск-Навіны".

Адны пацярпелыя звярнуліся да медыкаў самі, іншых знайшлі падчас пакватэрнага абыходу жылых дамоў. Цяпер яны праходзяць курс лячэння ў 1-й цэнтральнай раённай паліклініцы. Ці захварэў на шаленства хтосьці з пакусаных мінчукоў, пакуль не вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі