Цэнтр прававой трансфармацыі: Інтэрнэт-правы не ўрэгуляваныя, не абароненыя

Удзел у ім прымуць грамадзяне розных краін з усяго свету. У іх ліку праграмісты, медыяактывісты, бізнэсмэны, палітыкі. Сярод іх, у прыватнасці, прадстаўніца АБСЕ Дуня Міятавіч. Нашу краіну прадставяць Міхаіл Дарашэвіч, Крысціна Карчэўская, Мікіта Красноў, Аляксей Крывалап, Вольга Смалянка, Марыяна Сакалова, Вікторыя Люд.

На форуме будуць ісці дыскусіі ў такіх сферах, як свабода інтэрнэту, сацыяльныя медыі, правы чалавека, пагрозы для анлайнавай свабоды.

Дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка лічыць, што ўдзел Беларусі ў такіх мерапрыемствах вельмі важны, бо ў Беларусі на дадзены момант недастаткова  распрацаванае заканадаўства датычна такіх момантаў, як свабода выказвання меркаванняў, абарона асабістых дадзеных у інтэрнэце, у Беларусі адбываецца фільтрацыя, існуе чорны спіс сайтаў. На сёння гэтыя правы з аднаго боку не ўрэгуляваныя, а з іншага — не абароненыя.

Вольга Смалянка: "Першая праблема, што ў нас няма заканадаўства пра абарону персанальных дадзеных. Другая праблема, што сайты дзяржаўных органаў не спрыяюць таму, каб грамадскасць магла атрымаць інфармацыю пра рашэнні гэтых органаў. Замест таго, каб пашыраць інфармацыю, якая спрыяла б рэакцыі грамадзянскай супольнасці на дзяржаўныя рашэнні, некаторыя сайты робяць платны доступ да інфармацыі, напрыклад да нарматыўна-прававой інфармацыі на сайце pravo.by. І трэцяя праблема – фільтрацыя, наяўнасць сайтаў, на якія нельга зайсці з нейкіх дзяржаўных установаў – гэта сайт праваабарончага цэнтра Вясна, сайт Хартыі».

Трансляцыю ў твітары можна пабачыць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі