Мастакі, якіх судзяць у Смаргоні, аб'явілі галадоўку

Драздоў запатрабаваў адваката і разгляд яго справы перанеслі на 11 верасня. Як паведамляе Радыё Свабода, у Смаргонскі раённы суд павінны прывезці і астатніх затрыманых.

Мастака Алеся Цыркунова звінавацілі ў несанкцыяванай акцыі. Ён адмовіўся ад адваката, суд пакараў яго штрафам у 1 млн рублёў (10 базавых велічыняў). Цыркуноў не прызнаў сябе вінаватым і мае намер абскарджваць рашэнне суда.

Нагадаем, у нядзелю ў Смаргоні адбылося ўшанаванне памяці героя антысавецкага Супраціўлення Расціслава Лапіцкага (1928 — 1950). Пасля службы ў царкве, дзе быў замоўлены малебен у памяць аб бязвінна забітым Расціславе, мінскія і смаргонскія мастакі неслі па вуліцы асвечаныя яго партрэты.

Фота Алеся Дзергачова, nn.by

Як паведамляе "Наша ніва", затрыманне адбылося пасля таго, як удзельнікі "шэсця" адыйшлі каля 300 метраў ад помніка Францішку Багушэвічу (там яны затрымаліся на 20 хвілін, людзі спыняліся, разглядалі карціны). Сярод затрыманых актывісты са Смаргоні мастак Валянцін Варанішча, Уладзімір Шульжыцкі разам з сябрамі суполкі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў Генадзем Драздовым, Алесем Цыркуновым і Алесем Пушкіным. Яны давалі тлумачэнні. Да раніцы затрыманых пакінулі ў пастарунку.

Нагадаем, што ў 1948-1949 гадах у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах з навучэнскай моладзі Расціслаў Лапіцкі стварыў антыкамуністычную падпольную арганізацыю, якая выдавала антысталінскія лістоўкі. Пасля раскрыцця арганізацыі яе сябры, у тым ліку і непаўналетнія, сталі вязнямі ГУЛАГу, а Расціслава Лапіцкага расстралялі. Падпісаць просьбу аб памілаванні ён адмовіўся.

У Варшаве адзначылі дзень нараджэння героя антысавецкага супраціву (фота)

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі