У Сляпянскім канале ў Мінску знайшлі тапельца
Цела мужчыны, якому прыкладна гадоў 40, вадалазы дасталі сёння зранку на вуліцы Славінскага блізу дома №45.
Асоба тапельца і абставіны яго смерці вызначаюцца, інфармуе агенцтва “Мінск-Навіны”. Гэта першы няшчасны выпадак на вадзе ў жніўні. Усяго ж у сталічных і прыгарадных вадаёмах патанула 17 чалавек.