У Слоніме пабудавалі новую крэпасць для міліцыі (фота)

Святкаванне улазінаў прайшло пад зоркай міністра Куляшова. Ён урачыста прайшоў перад строем прыгожа апранутых супрацоўнікаў cлонімскай міліцыі, а затым выступіў перад прысутнымі. З вуснаў Куляшова прагучала шмат слоў падзякі ў адрас будаўнікоў.

Міністр таксама запэўніў прысутных, што новы будынак пабудаваны не для адпачынку, а для працы. Гэта на сабе добра адчулі журналісты “Газеты Слонімскай”, якіх не пусцілі нават на парог новай сядзібы гарадской міліцыі.

Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі