Ляпісы прэзентавалі новы кліп

Новы кліп гурта Ляпіс Трубяцкой на песню “Принцесса" з'явіўся сёння на сайце "Нашего радио". Пры гэтым яго прэм’ера была запланаваная на сярэдзіну верасня. Яшчэ да выхаду кліпа другі вакаліст “Ляпісаў” Павел Булатнікаў абяцаў “крутое і незвычайнае для творчасці гурта” відэа. Кліп чакалі не толькі прыхільнікі, але і самі музыкі – дагэтуль яны не бачылі нават чарнавога варыянту кліпа. Рэжысёрам відэа выступіў запатрабаваны ва Ўкраіне кліпмэйкер Аляксандр Стэкаленка, вядомы па працах з “Акіянам Эльзы” і іншымі ўкраінскімі зоркамі. “Ляпісам” Стэкаленка зняў альтэрнатыўны кліп на песню “Я верю”, які музыкі палюбілі, зрабілі афіцыйным і прапанавалі рэжысёру далейшае супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі