У Санкт-Пецярбургу падпалілі інтэрнат з беларускімі гастарбайтарамі (відэа)

Двух мужчын, якія кінулі ў вокны бутэлькі з "кактэйлем Молатава", адшукваюць. Іх падазраюць у замаху на забойства, паведамляе "Фантанка".

У выніку падпалу  трое пацярпелых з апёкамі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці былі дастаўлены ў лякарні, часткова выгарэлі два паверхі будынка.

Адным са сведак падпалу аказаўся жыхар інтэрната, беларус Алег.

"Гэта, напэўна, а палове на дзясятую вечара было. Я на трэцім паверсе стаяў, паліў. На вуліцы насупраць двое хлопцаў стаялі, яшчэ гляджу, адзін чамусьці ў цёмных акулярах і белых пальчатках. Па выглядзе — рускі. Другі бокам стаяў, на галаве, падобна, як маска белая. Другі раз галаву павярнуў — у руках у іх бутэлькі пластыкавыя, двухлітровыя. Кінулі моўчкі — бабах, агонь, усё чорнае адразу. Ну, усе рэчы хапаць і на вуліцу", — распавёў выданню беларус.

Прыезджыя з Беларусі, Украіны, Таджыкістана, Узбекістана жылі ў пакоях па шэсць-восем чалавек. Колькі людзей страцілі жыллё — дакладна невядома. Самі пастаяльцы кажуць, што адным туалетам і адным душам у інтэрнаце карысталіся каля 180 чалавек.

Відэа відавочца з месца здарэння

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі