У Румыніі праходзіць рэферэндум аб імпічменце прэзідэнту

Такі крок зроблены на патрабаванне Еўрапейскай камісіі, паведамляе ВВС. Абавязкі прэзідэнта цяпер часовы выконвае Крын Антанэску. Каб імпічмент быў прыняты, за яго павінны прагаласаваць большасць удзельнікаў рэферэндуму, пры ўмове, што ў ім прынялі ўдзел 50% грамадзян з правам голасу, плюс адзін голас.

Румынскія парламентарыі 6 ліпеня прагаласавалі за імпічмент Траяну Бэсеску. “За” выказаліся 258 парламентарыяў з 432 дэпутатаў парламента. Дэпутаты абвінавацілі прэзідэнта ў тым, што ён парушыў закон, узяўшы на сябе функцыі, якія звычайна належаць прэм’ер-міністру, бо ўвёў у 2010 годзе захады жорсткай эканоміі, а таксама ў абмежаванні незалежнасці суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі