У Расіі затрымліваюць удзельнікаў учарашніх акцый пратэсту

У Краснаярску супрацоўнікі паліцыі затрымалі некалькіх удзельнікаў несанкцыянаванага суботняга грамадзянскага сходу “За сумленныя выбары”, паведамляе “Радыё Свабода”.

На думку некаторых удзельнікаў акцый пратэсту, падчас мітынгаў не было затрыманых з-за асцярогі праваахоўных органаў справакаваць масавыя супрацьстаянні.

Затрыманым удзельнікам сходу прад'явілі абвінавачанне паводле артыкулу “Парушэньне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзення сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання» і пасля стандартных працэдур адпусьцілі.

Нагадаем, што ўчора па ўсёй Расіі прайшлі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Дзяржаўную думу. Найбуйнейшы з іх адбыўся ў Маскве і сабраў каля 50 тысяч удзельнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі