У пятніцу да абеду эвакуатар выклікалі 700 кіроўцаў

120203 Martin Maroz.mp3

“Сёння аврал! Але ўсім дапамагчы не можам, бо ў саміх замерзлі машыны. З сямі машын працуюць толькі дзве”, - расказваюць Еўрарадыё у службе аўтадапамогі.“Сёння аврал! Але ўсім дапамагчы не можам, бо ў саміх замерзлі машыны. З сямі машын працуюць толькі дзве”

У службу аўтадапамогі 911 толькі 3 лютага звярнуліся па эвакуацыю 700 кіроўцаў! На дызелі змерзла паліўная сістэма. Але ўсім дапамагчы не могуць. На адзін эвакуатар прыходзіцца 15 машын!

“Па машын 15 эвакуіруе адзін эвакуатар. Вялікія маразы, паднялі кошты на 50 тысяч. Цяпер эвакуіраваць адну легкавую машыну каштуе 250 тысяч”, - прызнаюцца ў кампаніі “Аўтаспас”.

На аўтасервіс кліентаў няшмат: кіроўцы чакаюць, пакуль маразы спадуць, бо не могуць дабрацца да СТА.

“Раней машын 20 было ў дзень. Цяпер на 60% менш. Дызелі стаяць усе, не ездяць.”, - гаворыць механнік на аўтасервісе “Вэл драйв”.

Для еўрапейскіх машын такія тэмпературы крытычныя, кажа дырэктар аўтасервіса “Элеткратрасмістык” Уладзімір Лабанок.

Уладзімір Лабанок: “З-за маразоў найперш ламаюцца дызелі, потым машыны, дзе няправільна заправілі алею ў рухавік. Часта ламаюцца печкі і электроніка – усё, што ляціць на марозе. У асноўным для еўрапейскіх машын такія тэмпературы крытычныя”.


На СТА “Электраліга” толькі пару кліентаў. У асноўным замерзлыя дызелі. Рамонт такога дызеля можа стаць у 1,5 тысячы еўра, прызнаецца механік Лёня.

“У залежнасці ад машыны, за дызель, можна да 1,5 тысячы еўра аддаць. Трэба ў час мяняць свечы і паліўныя фільтры, тады ўсё будзе працаваць. Французскія машыны горш пераносяць зіму, нямецкія – лепш”.

 

Кіроўцам, якія ездзяць на дызелі, “Белнафтахім” рэкамендуе заправіцца “арктікай”, што вытрымлівае маразы да -31. Праўда, каштуе на тысячу даражэй, чым звычайная салярка.

На запраўкі, дзе ёсць “арктік” ужо без рэкамендацый выстройваюцца чэргі.

“Машыны ўжо за выездам стаяць, каля 25-30 машын”, - паведамляюць на АЗС 56. І дадаюць, што да вечара хопіць.

Такіх заправак у Мінску каля дзясятка. Але “аркціка” ёсць не на ўсіх. Дэфіцытнае паліва можна набыць на 5 з іх, гавораць кіроўцы.

Таксіст Васіль са службы 181 прызнаецца, што дадае ў салярку крыху бензіна. Тады машына лепш заводзіцца, калі халодна.

Найбольшыя маразы будуць 4 лютага ў суботу. Па Мінску слупок тэрмометра можа апусціцца да -30, абяцаюць сіноптыкі. Але ўжо ў нядзелю тэмпература панізіцца да -13.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі