У Польшчы дзяржава будзе фінансаваць штучнае апладненне

Раней меркавалася, што змены будуць прынятыя парламенцкай пастановай, але цяпер вырашана стварыць спецыяльную праграму Міністэрства здароўя. Па словах Туска, штучнае апладненне (ЭКА) — адзіны шанец атрымаць нашчадкаў для амаль 1 мільёна 300 тысяч польскіх параў. Новая праграма Мінздароўя павінна за бліжэйшыя тры гады дапамагчы 15 тысячам пар. Прычым скарыстацца ёй змогуць не толькі зарэгістраваныя сем'і.

Дзяржава аплаціць тры спробы экстракарпаральнага апладнення. Скарыстацца імі змогуць жанчыны ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў.

Па словах польскага прэм'ера, якія перадае tvn24.pl, праз Сейм закон пра штучнае апладненне ідзе цяжка, бо там існуюць розныя погляды. Туск спадзяецца, што новая праграма падштурхне дэпутатаў Сейма да хутчэйшай працы над законам.

Фота — redelir.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі