У Пінску выспявае чарговы скандал на будаўніцтве ПалесДУ

Аб гэтым паведамляе тэлеканал “Варяг”. На месцы двух дзясяткаў прыватных дамоў на вуліцы Панковай павінна была будавацца “студэнцкая вёска” Палескага дзяржуніверсітэту. Аднак з-за крызісу будаўніцтва апынулася пад пытаннем. 

Людзі, якіх за некалькі год папярэдзілі аб высяленні, не рамантавалі свае хаты і нават не рыхтаваліся да зімы. Пагатоў, што 7 шчаслівых сем’яў атрымалі ключы ад новых кватэраў. Выглядае на тое, што астатнім не пашанцавала.

Мясцовыя чыноўнікі прапанавалі забяспечыць дровамі “перасяленцаў”, якія засталіся, а тым хто не спадзяецца на свае сілы, — перазімаваць у інтэрнаце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі