У Пінску вырашылі эканоміць на рачных пасажыраперавозках
Цеплаход “Пінск” ці не адзіны ў краіне, які ў навігацыю рабіў рэгулярныя пасажырскія рэйсы па Піне і Прыпяці. Ён прыпісаны да рачнога порту.
Аднак дзеля эканоміі сродкаў Пінскі гарвыканкам вырашыў скасаваць перавозкі на рачных прыгарадных лініях. Цяпер цеплаход “Пінск” будзе рабіць толькі экскурсійныя і прагулачныя паездкі.