У пінскіх школах увялі прапускны рэжым

Аддзел адукацыі Пінскага гарвыканкама вырашыў увесці прапускны рэжым ва ўсіх школах і гімназіях горада. Для бацькоў і сваякоў пінскіх шкаляроў будзе распрацаваны пропуск, па якім яны змогуць трапіць у будынак навучальнай установы. Калі пропуску няма, неабходна будзе зарэгістравацца ў журнале наведванняў на вахце.

Такое рашэнне чыноўнікі тлумачаць ростам крадзяжоў у школах і гімназіях Пінску. У вучняў і настаўнікаў сталі часцяком прападаць мабільнікі, грошы, асабістыя рэчы і нават заплечнікі з падручнікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі