У Нямеччыне пасля скандалу з канінай пачаўся скандал з яйкамі

Як заявілі абаронцы правоў жывёл, 150 нямецкіх фермерскіх гаспадарак, верагодна, прадавалі звычайныя інкубатарныя яйкі, выдаючы іх за "арганічны прадукт".

Як павеадмляе ВВС, актывісты знялі відэа на ферме, якая лічылася вытворцам высакаякаснай "арганічнай" прадукцыі. На знятых імі кадрах відаць, што куры туляцца ў цесных клетках, што не адпавядае статусу вытворцы "арганічных" прадуктаў.

Гэтая гісторыя нагадвае скандал з падмешваннем каніны ў ялавічныя паўфабрыкаты. У абодвух выпадках таннейшую прадукцыю спрабавалі выдаць за высакаякасную.

Фота — money.investigator.org.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі