Цяпер пошукавы сэрвіс абапіраецца на семантычную тэхналогію Knowledge Graph.
У новай школе — адзін падручнік на некалькіх вучняў
У гродзенскай школе, разлічанай на 930 чалавек, вучыцца на 660 дзяцей больш.
Аўтар: Алесь Пілецкі 03.10.2011 16:51
Навучальны год пачаўся месяц таму, а ў навюткай гродзенскай школе №38 вучні вымушаныя дзяліць адзін камплект падручнікаў на некалькі чалавек. Гэта пры тым, што бацькі ўсе аднолькава заплацілі за камплекты кніг. Праблемы жыхароў гродзенскага мікрараёна Вішнявец дайшлі да Еўрарадыё.
“Хапае там падручнікаў. Хай яны мне тэлефануюць у аддзел адукацыі. Чаму яны вам тэлефануюць? Вы што, будзеце падручнікі ім пастаўляць? Я думаю, што наўрад ці радыёстанцыя будзе, — здзіўляецца чыноўніца аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна Святлана Арлова і абяцае, што пытанне будзе вырашана. — Пытанне вырашаецца. За сёння, за заўтра пасля абеду пытанне будзе цалкам закрытае. Падручнікаў там проста не хапае, бо кантынгент павялічаны. Столькі класаў мы не прадбачылі”,
Радыёстанцыя, насамрэч, не можа забяспечыць школу ўсім неабходным. Журналісты толькі спрабуюць разабрацца, чаму дзеці не атрымалі падручнікі, за якія месяц таму ўжо заплацілі іх бацькі. Грошы невялікія — ад 20 да 30 тысяч за камплект, але таксама на дарозе не валяюцца. Адказ ведае Сяргей Кісялёў, дырэктар той самай школы № 38. Аказваецца, будаўнікі “памыліліся” з разлікамі. Пабудавалі школу для тысячы дзяцей, а прыйшло туды паўтары тысячы.
“Таму што вялікая колькасць навучэнцаў у школе. Новы мікрараён. На ўліку ўсіх дзяцей не было. Планавая напаўняльнасць школы 930 чалавек, а атрымалася 1592. Ніхто ж не ведаў, што такая іх колькасць будзе”.
Такім чынам гродзенскія чыноўнікі памыліліся ў сваіх разліках на 662 вучні. Атрымоўваецца, што замест адной новай школы трэба было будаваць дзве. Таму дзеці пакуль вымушаныя вывучаць матэматыку, рускую і беларускую мовы, а таксама літаратуру па чарзе.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- У Гродне пакажуць паштоўкі-лагатыпы беларускіх СМІ (фота)
- У Гродне праходзіць тыдзень фітнэсу (фота)
- Мікалай Чаргінец едзе глядзець кароваў і норак
- У Слоніме мужчына спрабаваў спаліць сябе ў двары свайго дома
- Педагогу зрэзалі прэмію, бо... няма росту па піянерах
- У Гродне публічна абмяркуюць дачыненні з інвалідамі
- На прадпрыемстве "Гродна-Азот" адбыўся пажар
8170 BYR
10370 BYR
264 BYR
Каментары
"Планавая напаўняльнасць школы 930 чалавек, а атрымалася 1592. Ніхто ж не ведаў, што такая іх колькасць будзе" Смешно такое читать, они говорят будто это новая проблема которая внезапно появилась. В 2008\2009 даже в так называемом "престижном" 1-м Лицее который на БЛК не было учебников, и плевали некоторые преподаватели на то что у людей в выпускных классах учебников не было, за которыми гоняться тоже времени естественно не было.
ніхто не ведаў? а загадзя нельга падлічыць была?
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне