У навучальным корпусе БДУ выявілі іртуць ва ўмывальніку

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

Навіцкі: "Пры рамонце ўмывальніка ў санвузле навучальнага корпуса БДУ сантэхнікамі выяўленая іртуць у сіфоне. Прыбылыя падраздзяленні МНС сабралі каля 100 г вадкага металу. Цяпер там завяршаюцца працы па дэмеркурызацыі. Там працуюць нашыя хімікі — рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння. Пацярпелых няма".

Па словах Навіцкага, пасля дэмеркурызацыі можна будзе адразу аднавіць заняткі ў корпусе. Але гэта, кажа ён, будзе вырашаць сама навучальная ўстанова.

Фота — news.21.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі