У Мінску з'явіцца вуліца "Герояў Сталінграда"

У прыватнасці, у Мінску з'явіцца вуліца "Герояў Сталінграда". Яна будзе знаходзіцца ў мікрараёне "Уручча". Што да назвы, дык БЕЛТА тлумачыць: сёлета адзначаецца 70-годдзе Сталінградскай бітвы.

Таксама ў сталіцы будуць новыя вуліцы: Браслаўская, Мястроўская, Княгінінская, Камайская, Ільянская, Курсанта Гвішыяні (у 1999 годзе ён патушыў каля станцыі Драгічын палаючы лакаматыў пасажырскага цягніка і загінуў), Праграмістаў (праезд паміж вуліцамі Францыска Скарыны і Акадэміка Купрэвіча), Акадэміка Карскага, кампазітара Юрыя Семенякі.

У Мінскім савеце адзначаюць, што пры выбары назваў вуліц "улічвалася меркаванне мінчукоў", а таксама "прапановы грамадскіх арганізацый".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі