У Мінску знясуць аўтавакзал "Маскоўскі"?

Пра з'яўленне чутак аб такім праекце паведамляе сайт onliner.by. Інфармацыя пра цікавасць расійскай кампаніі "Газпрам" да тэрыторыі ў раёне перакрыжавання вуліц Філімонава і праспекта Незалежнасці з'явілася пасля набыцця "Белтрансгазу". Тады было заяўлена, што ў беларускай сталіцы пабудуюць новы камфартабельны офіс з спорткомплексам.

Як паведамляе onliner.by, сталічныя чыноўнікі называюць інфармацыю пра знос "Маскоўскага" чуткамі. Між тым, паводле неафіцыйнай інфармацыі, ужо прайшла нарада і ў інтэрнэце з'явіўся яе пратакол. Нібыта, у бліжэйшы час могуць падрыхтаваць адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, аўтавакзал "Маскоўскі" быў пабудаваны ў Мінску ў 1999 годзе, ён адзін з найвялікшых у Еўропе. У 2002 г. ён быў прызнаны лепшым архітэктурным будынкам года.

Фота — onliner.by, bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі