Маладафронтавец Раман Васільеў асуджаны на 15 сутак арышту

Суд над Васільевым адбыўся ў пятніцу. Судзя Таццяна Мотыль прызнала яго вінаватым у "дробным хуліганстве". Нібыта, Васільеў 6-га лістапада спрабаваў абліць валер'янкай помнік Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску, інфармуе БелаПАН.

Дарэчы, на кастрычнік 2012-га Раман Васільеў (на здымку) правёў за кратамі агулам 107 (!) сутак.

Нагадаем, 8 лістапада на 15 сутак быў арыштаваны маладафронтавец Уладзімір Яроменак. Яго звінавацілі ў "дробным хуліганстве".  "Малады фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі) паведамляў, што Яроменак быў затрыманы аховай Дому ўраду каля помніка Леніну падчас падрыхтоўкі акцыі "кашэчага пратэсту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі