У Мінску з пятага ўзроўню "Паркінгу" зваліўся "Мэрсэдэс" (фота)

Прыкладна ў 12.40 з пятага ўзроўню "Паркінгу" ў раёне Камароўскага рынка, прабіўшы агароджу, на брылёк другога паверху гандлёвага цэнтра зваліўся "Мэрсэдэс Брабус". За рулём машыны была 31-гадовая жанчына. Яе шпіталізавалі ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі з пераломам сківіцы і чэрапна-мазгавой траўмай. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.


Як паведамляе БелаПАН, да прыбыцця выратавальнікаў і медыкаў пацярпелай дапамаглі работнікі гандлёвага цэнтра. Менавіта яны выцягнулі яе з машыны і перадалі хуткай дапамозе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі